Дэльфінчык Агу дапамагае выратаваць Эму
Ля берагоў казачна-прыгожага вострава Барбадос, які знаходзіцца ў Карыбскім моры непадалёку ад Паўднёвай Амерыкі, у невялікай бухце жыве галоўны герой гэтай кнігі - дэльфінчык Агу. Жыве ён не адзін, а са сваёй матуляй — вельмі добрай і спагадлівай дэльфініхай Кацярынай і сваім татам — магутным і спрытным самцом Дан-лі - павадыром статка дэльфінаў. А побач з імі, у адным гурце, жывуць іншыя суродзічы і знаёмыя дэльфіны.
Трэба адзначыць, што Агуша не зусім маленькі дэльфінчык-немаўлятка, якому не дазваляецца надоўга заставацца аднаму, без нагляду дарослых. Агу — дэльфінчык-гадунец, і зусім хутка, ужо праз некалькі дзён, закончацца заняткі ў школе, якую ён наведвае са сваімі сябрамі Мікушам і Карпушам. Менавіта тады ў дэльфінчыкаў пачнуцца доўгачаканыя летнія канікулы.
— Агуша, прачынайся, пара ў школу, — так кожную раніцу будзіць мама-дэльфініха свайго шэрабокага сыночка.
— Ну мама, яшчэ хвіліначку… — жаласліва пішчыць той у адказ і паварочваецца ў сваім утульным марскім сховішчы на другі бачок.
— Хуценька прачынайся, а то не паспееш паснедаць, — тузае малога неслуха дэльфініха, як гэта робіць звычайная зямная матуля, якая клапоціцца пра сваё не надта руплівае дзіця.
Пасля апошняга папярэджання матулі дэльфінчык нехаця расплюшчвае вочы і пачынае ўглядацца ў наваколле. Ён вывучае прадметы і з’явы, якія знаходзяцца непадалёку ад яго марской калыскі, як быццам вырашаючы, ці варты прапанаваны матуляй сняданак апошніх хвілін яго салодкага ранішняга сну.
Усюды навокал, ажно да самага далягляду, чыстая светла-бірузовая вада. Дробныя хвалі, нібы луска неверагодна вялікай люстраной рыбіны, бягуць па воднай гладзі Сіняй бухты адна за адной і лёгенька, ледзь чутна калышуць яго пругкае, нібы гумавы мяч, цельца. А калі зірнуць увышыню, там, на крыштальна чыстым небасхіле, не надта высока над вадой вісіць і лагодна ўсміхаецца маленькаму гарэзе цёплае веснавое сонейка. «Прыгажосць!»
У гэты самы момант вочы дэльфінчыка міжволі заплюшчваюцца і ў свядомасць закрадваецца не надта добрая, паблажлівая думка: «А можа яшчэ крышачку падрамаць?.. Так прыемна знаходзіцца ў спакоі, песціцца ва ўтульным марскім ложку. Але не, досыць, — цвёрда, амаль па-даросламу вырашае Агуша. — Трэба прачынацца, бо хутка ў падводнай дэльфінавай школе пачнуцца заняткі, і настаўніца будзе незадаволена моршчыць лоб, цвыркаць і лаяцца, калі я зноў спазнюся».
Прыпомніўшы гэтую акалічнасць, дэльфінчык як мага мацней выгінаецца, пачынае ўвішна працаваць хвастом, набірае хуткасць і рашуча падскоквае ўгору. Такім чынамДэльфінчык Агу дапамагае выратаваць Эму
Ля берагоў казачна-прыгожага вострава Барбадос, які знаходзіцца ў Карыбскім моры непадалёку ад Паўднёвай Амерыкі, у невялікай бухце жыве галоўны герой гэтай кнігі ‒ дэльфінчык Агу. Жыве ён не адзін, а са сваёй матуляй ‒ вельмі добрай і спагадлівай дэльфініхай Кацярынай і сваім татам ‒ магутным і спрытным самцом Дан-лі ‒ павадыром статка дэльфінаў. А побач з імі, у адным гурце, жывуць іншыя суродзічы і знаёмыя дэльфіны.
Трэба адзначыць, што Агуша не зусім маленькі дэльфінчык-немаўлятка, якому не дазваляецца надоўга заставацца аднаму, без нагляду дарослых. Агу ‒ дэльфінчык-гадунец, і зусім хутка, ужо праз некалькі дзён, закончацца заняткі ў школе, якую ён наведвае са сваімі сябрамі Мікушам і Карпушам. Менавіта тады ў дэльфінчыкаў пачнуцца доўгачаканыя летнія канікулы.
‒ Агуша, прачынайся, пара ў школу, ‒ так кожную раніцу будзіць мама-дэльфініха свайго шэрабокага сыночка.
‒ Ну мама, яшчэ хвіліначку... ‒ жаласліва пішчыць той у адказ і паварочваецца ў сваім утульным марскім сховішчы на другі бачок.
‒ Хуценька прачынайся, а то не паспееш паснедаць, ‒ тузае малога неслуха дэльфініха, як гэта робіць звычайная зямная матуля, якая клапоціцца пра сваё не надта руплівае дзіця.
Пасля апошняга папярэджання матулі дэльфінчык нехаця расплюшчвае вочы і пачынае ўглядацца ў наваколле. Ён вывучае прадметы і з’явы, якія знаходзяцца непадалёку ад яго марской калыскі, як быццам вырашаючы, ці варты прапанаваны матуляй сняданак апошніх хвілін яго салодкага ранішняга сну.
Усюды навокал, ажно да самага далягляду, чыстая светла-бірузовая вада. Дробныя хвалі, нібы луска неверагодна вялікай люстраной рыбіны, бягуць па воднай гладзі Сіняй бухты адна за адной і лёгенька, ледзь чутна калышуць яго пругкае, нібы гумавы мяч, цельца. А калі зірнуць увышыню, там, на крыштальна чыстым небасхіле, не надта высока над вадой вісіць і лагодна ўсміхаецца маленькаму гарэзе цёплае веснавое сонейка. «Прыгажосць!»
У гэты самы момант вочы дэльфінчыка міжволі заплюшчваюцца і ў свядомасць закрадваецца не надта добрая, паблажлівая думка: «А можа яшчэ крышачку падрамаць?.. Так прыемна знаходзіцца ў спакоі, песціцца ва ўтульным марскім ложку. Але не, досыць, ‒ цвёрда, амаль па-даросламу вырашае Агуша. ‒ Трэба прачынацца, бо хутка ў падводнай дэльфінавай школе пачнуцца заняткі, і настаўніца будзе незадаволена моршчыць лоб, цвыркаць і лаяцца, калі я зноў спазнюся».
Прыпомніўшы гэтую акалічнасць, дэльфінчык як мага мацней выгінаецца, пачынае ўвішна працаваць хвастом, набірае хуткасць і рашуча падскоквае ўгору. Такім чынам ён праганяе рэшткі сваіх спакуслівых думак пра запознены ранішні сон. ён праганяе рэшткі сваіх спакуслівых думак пра запознены ранішні сон.